Госць Актуальнага інтэрв'ю - акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Міхалевіч

3 марта 2014

З асцярогай да атамнай энергетыкі ставяцца толькі там, дзе няма АЭС. Пра гэта заявілі навукоўцы Інстытута сацыялогіі Расійскай акадэміі навук. Такую выснову акадэмікі зрабілі пасля апытанняў жыхароў Свярдлоўскай і Мурманскай абласцей Расіі, дзе размешчаныя атамныя станцыі. У гэтых рэгіёнах да атамнай энергетыкі ставяцца станоўча і карыстаюцца перавагамі блізкага размяшчэння ядзерных аб'ектаў. Сярод іх - актыўнае развіццё інфраструктуры ў рэгіёне. Беларускія ж эколагі адзначаюць, што высновы расійскіх навукоўцаў актуальныя не толькі для Расіі.


Юрый Салаўёў, старшыня савета Беларускага грамадскага аб'яднання Экалагічная ініцыятыва: У Францыі зямельныя ўчасткі, размешчаныя паблізу АЭС, каштуюць даражэй і амаль ніколі не выстаўляюцца на таргі. Гэта звязана з тым, што яны маюць магчымасць карыстацца льготнымі тарыфамі на электраэнергію.


Вялікая размова з беларускімі навукоўцамі пра тое, хто прыдумаў першыя ў свеце перасовачныя атамныя станцыі, чаму ў Беларусі дагэтуль не было АЭС і з-за чаго сёння зноў загаварылі наконт будаўніцтва новых энергаблокаў на Захадзе, глядзіце сёння ў вячэрнім эфіры. Адказы на ўсе гэтыя пытанні і яшчэ многія іншыя факты, якія ў савецкі час перадаваліся спецыялістам пад грыфам сакрэтна - у Актуальным інтэрв'ю з акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам тэхнічных навук, прафесарам Аляксандрам Міхалевічам.