Герб, флаг і гімн - галоўныя нацыянальныя сімвалы нашага народа. Так лічаць больш як 66 працэнтаў беларусаў. Такія вынікі тэлефоннага сацапытання, яго правёў Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук. Прычым сярод моладзі іх значнасць нават вышэйшая, чым у беларусаў сярэдняга ўзросту.
На другім месцы апынуліся народныя сімвалы, такія як зубр, васілёк або бусел. Таксама рэспандэнты вылучылі значнасць аб'ектаў культурнай спадчыны нашай краіны - беларускія замкі і палацы, Белавежскую пушчу і, вядома, слуцкія паясы. Помнікі Вялікай Айчыннай вайны займаюць важнае месца для траціны грамадзян.
Найбольш значнымі дзяржаўнымі святамі, беларусы, прадказальна, называюць Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці. 9 Мая і 3 Ліпеня - традыцыйна ўсенародныя святыя дні, якія сталі для беларусаў сімваламі свабоды і міру.
Апытанне праводзілі ў жніўні-верасні мінулага года па ўсёй Беларусі.













