Дзяржсакратар Савета бяспекі наведаў БелАЭС і застаўся задаволены ўзроўнем бяспекі аб'екта

14 октября 2021

Калектыўны Захад не пакідае спроб нашкодзіць эканоміцы Беларусі і беларускаму народу. Гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін заявіў Дзяржсакратар Савета бяспекі. Гэтыя спробы праяўляюцца і ў тым, каб нашкодзіць праекту БелАЭС. Аляксандр Вальфовіч напярэдадні наведаў Беларускую атамную электрастанцыю, адзначыў высокі ўзровень гарантавання бяспекі. Гэта датычыцца як аховы БелАЭС, так і ўзроўняў абароны на самім аб'екце.

Таксама Аляксандр Вальфовіч наведаў і ваенную часць унутраных войскаў, якая ахоўвае стратэгічны аб'ект. Дзяржсакратар азнаёміўся з умовамі побыту вайскоўцаў і пагутарыў з асабовым складам.