Дзяржпагранкамітэт правёў маштабнае свята на "Лініі Сталіна"

28 мая 2023

Да прафесійнага свята Дзяржпагранкамітэт правёў маштабнае свята на "Лініі Сталіна". Гасцей мерапрыемства чакала ваенна-патрыятычная праграма, выстава ўзбраення, выступленне роты ганаровай варты, дэманстрацыя прыёмаў рукапашнага бою, праца кінолагаў са службовымі сабакамі на мяжы, а таксама рэканструкцыя абароны пагранічнай заставы ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя таго, кіраўніцтва ведамства ўручыла каштоўныя падарункі і дыпломы прызёрам творчага конкурсу, які прысвечаны 105-годдзю пагранічнай службы Беларусі.