Дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны

1 июля 2015

Навукоўцы, урачы, заолагі, артысты, дыпламаты і вайскоўцы. Сёння ад імя Прэзідэнта заслужаныя людзі краіны атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук прэм'ер-міністра. Такога гонару сёння ўдастоеныя больш як 120 чалавек. Падчас уручэння медалёў "За працоўныя заслугі" і Францыска Скарыны - іх атрымліваюць людзі творчых прафесій, Андрэй Кабякоў адзначыў сімвалічнасць таго, што ўзнагароджанне праходзіць напярэдадні Дня Незалежнасці. Паводле слоў прэм'ера, кожны, хто знаходзіцца сёння ў зале, заслужыў высокія ўзнагароды сваёй працай, прафесіяналізмам і адказным стаўленнем да справы. Ад імя ўрада і сябе асабіста ўжо ў меней афіцыйнай атмасферы Андрэй Кабякоў павіншаваў усіх з атрыманнем высокіх узнагарод і пажадаў захаваць у будучыні тое, чаго ўжо дасягнулі сваім талентам і ўпартасцю.