Дзяржкантроль адзначыў галоўныя праблемныя пытанні будкомплексу

25 января 2019

Будаўнічая галіна сёлета павінна выйсці на эфектыўную працу. А вырашэннем яе праблем варта больш актыўна займацца на месцах. Сёння Дзяржкантроль адзначыў галоўныя праблемныя пытанні будкомплексу. Пасяджэнне прайшло ў Віцебску з удзелам кіраўнікоў арганізацый будгаліны, кіраўніцтва дзяржорганаў. Будаўнічы комплекс апошнія гады перажывае не лепшыя часы. Выяўляецца зніжэнне аб'ёмаў узвядзення жылля, няўстойлівы фінансавы стан забудоўшчыкаў, кадравыя складанасці. Вырашыць гэтыя задачы - патрабаванне Прэзідэнта (даручэнні дадзены на лістападаўскай рэспубліканскай нарадзе па будаўніцтве). Сярод першачарговых мер недапушчэнне праблемных будоўляў. Толькі ў Віцебскай вобласці на 1 студзеня нарматыўны тэрмін будаўніцтва перавышаны ў чатырох жылых дамах. Кантралёры паказваюць на неабходнасць аператыўна разбірацца з такімі фактамі.