Аб гэтым сёння гаварыў на выніковай калегіі камітэта за 2015 год старшыня Сяргей Гурулёў. Больш увагі будзе нададзена стварэнню сістэм агнявога паражэння, а таксама сродкам разведкі, радыёэлектроннай барацьбы і сістэмам аўтаматызаванага кіравання. Сёння ж у Дзяржкамваенпраме падвялі вынікі конкурсу прац у галіне навукі і тэхнікі за мінулы год. Перамогу атрымалі аўтарскія калектывы шасці прадпрыемстваў. Праекты ацэньвалі па такіх крытэрыях, як імпартазамяшчэнне, інавацыя, праца на экспарт, тэхналагічны працэс. Удзел вышэйшых службовых асоб гаворыць аб статусе мерапрыемства, а ўручэнне ўласнага сцяга з рук дзяржсакратара і граматы ад імя Прэзідэнта надало ўрачыстасці.
Сяргей Гурулёў, старшыня Дзяржкамваенпрама: "Мы падводзім вынікі не толькі 2015 года, але і пяцігоддзя. Галоўны вынік - нам удалося захаваць не толькі стабільнасць развіцця абароннага сектара, не толькі Дзяржкамваенпрама, але і абароннага сектара, але і дамагчыся паступовага паляпшэння нашых вынікаў. Аб'ёмы вытворчасці ў нас павялічыліся на 148%, аб'ём экспарту сёлета на 1078,6% пры рэнтабельнасці 10%. Усе паказчыкі, якія перад намі ставілі, мы выканалі".
Нагадаем, на мінулым тыдні Кіраўнік дзяржавы наведаў адзін з заводаў ваенна-прамысловага комплексу - "Мінатор-Сэрвіс". Гэта прыклад эфектыўнай трансфармацыі прадпрыемства, якое было некалі стратным, але стала перспектыўным і паспяховым за кошт інвестыцый. Азнаёміўшыся з асаблівасцямі вытворчага працэсу, а таксама з амбіцыйнымі праектамі завадчан, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў неабходнасць падтрымліваць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці. Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што "Мінатор-Сэрвіс", як і ўвесь ВПК, павінен быць эфектыўным і прыносіць карысць дзяржаве.













