Да канца кастрычніка Дзяржкамваенпрам плануе прэзентаваць найноўшыя ўзоры сродкаў сувязі

24 сентября 2019

Да канца кастрычніка Дзяржкамваенпрам плануе прэзентаваць і перадаць ва Узброеныя сілы найноўшыя ўзоры сродкаў сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання. Такія пастаўкі па дзяржзаказу праходзяць штогод і дазваляюць беларускім абаронцам тэхналагічна адпавядаць лепшым арміям свету. У прыватнасці, упершыню ў войскі паступяць сродкі спадарожнікавай сувязі, якія задзейнічаюць беларускую касмічную групоўку. Плюс пройдзе прэзентацыя сістэмы, якую эксперты  назвалі "беларускім Скайнэтам". Яна аўтаматызуе камандаванне падраздзяленнем сіл спецаперацый, але можа прымяняцца і ў сучасных мабільных сухапутных войсках. Пра гэта ў  эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу расказаў старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка.

Яшчэ больш навінак айчыннага ВПК пакажуць на юбілейным парадзе Перамогі ў наступным годзе. Гэта адна з традыцый суверэннай Беларусі - дэманстраваць высокатэхналагічныя ўзоры ўзбраенняў не толькі на закрытых армейскіх прэзентацыях і зброевых салонах, але і ў дні народных урачыстасцяў. У прыватнасці, у 75-ую гадавіну Вялікай Перамогі абаронка плануе здзівіць новымі дронамі. Не выключана, што ўпершыню будуць прадэманстраваны  цяжкія ўдарныя  беспілотнікі пад маркай "Зроблена ў Беларусі". Плюс як адваротны бок медаля - сродкі барацьбы з дронамі ўсіх тыпаў. Дарэчы, у гэтым сегменце ВПК, згодна з  ацэнкамі замежных экспертаў, наша краіна адзін з лідараў у Еўропе і займае сур'ёзную нішу на сусветным рынку.