Дзяржкамітэт судовых экспертыз плануе правесці кардынальнае тэхнічнае пераабсталяванне

1 июля 2015

Дзяржкамітэт судовых экспертыз плануе за пяць гадоў правесці кардынальнае тэхнічнае пераабсталяванне на ўсіх кірунках. Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Андрэй Швед, калі падводзіў вынікі двух гадоў працы ў складзе адзінага экспертнага ведамства краіны. Штогод гэтыя людзі праводзяць каля 320 000 розных экспертыз больш як 130 відаў. Паводле слоў Андрэя Шведа, для процідзеяння наркагандлю яны працуюць у цесным узаемадзеянні з міліцыяй, следствам і медыкамі. А сучаснае абсталяванне дазваляе экспертам за самы кароткі тэрмін вызначыць любое небяспечнае рэчыва. І сёння ж адбудзецца выпуск 60 слухачоў інстытута, які ўваходзіць у склад камітэта.