Дзяржаўтаінспекцыя разам з МНС рыхтуюць дзяцей і бацькоў да перыяду канікул

27 мая 2019
У дзіцячым садзе № 128 сёння правялі прафілактычную акцыю. Каманды бацькоў і дзяцей удзельнічалі ў спартыўных конкурсах, адказвалі на пытанні па тэме бяспекі на дарогах і дома. Супрацоўнікі  ДАІ і МНС нагадалі, каб у летні перыяд бацькі былі больш уважлівымі і не пакідалі дзяцей без нагляду.

Да 5 чэрвеня  працягнецца акцыя ДАІ "Увага – дзеці!". А ў Міжнародны дзень аховы дзяцей - 1 чэрвеня - пройдзе фінальны этап рэспубліканскай акцыі МНС  "Не пакідайце дзяцей адных".