Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць масіраванае патруляванне трасы Мінск - Магілёў

23 Жніўня 2019

Папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць масіраванае патруляванне трасы Мінск - Магілёў у межах Бярэзінскага, Мінскага і Чэрвеньскага раёнаў. Сёння і ў выхадныя супрацоўнікі ДАІ будуць кантраляваць выкананне правіл дарожнага руху. Асаблівая ўвага - хуткаснаму рэжыму і перавозцы дзяцей. Не застануцца без увагі і парушэнні правіл пешаходамі, веласіпедыстамі і матацыклістамі. Нагадаем, з пачатку года на аўтамабільнай дарозе М-4 здарылася 13 аварый, два чалавекі загінулі, 15 атрымалі траўмы.

І яшчэ дарожная інфармацыя. У Мінску да панядзелка часткова будзе закрыты рух на праспекце Незалежнасці. З заўтрашняй раніцы на ўчастку ад вуліцы Петруся Броўкі да бульвара Талбухіна пачнецца рамонт асфальтавага пакрыцця. Рух будзе абмежаваны для ўсіх відаў транспарту, акрамя грамадскага. Дзяржаўтаінспекцыя прапаноўвае вадзіцелям выбіраць маршрут у аб'езд участка, дзе будуць рамонтныя работы.