Святочныя патрулі сёння - на вуліцах сталіцы. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі віншуюць аўтааматараў з 23 Лютага. Святочныя паштоўкі, карысныя падарункі, сярод якіх флікеры і памяткі па бяспечным кіраванні аўто, уручалі прадстаўніцы прыгожага полу. Міліцыянерам дапамагалі і юныя інспектары дарожнага руху.
Святочная праверка дакументаў сёння праходзіць па ўсім Мінску. Акрамя віншаванняў, інспектары таксама праводзяць прафілактычныя гутаркі і даюць карысныя рэкамендацыі.













