Дзяржаўтаінспекцыя Мінска праводзіць рэйды

22 октября 2018

Сёння ж у сталіцы ДАІ праводзіць рэйды. На гэты раз пад наглядам інспектараў маршрутныя таксі, рэйсавыя і гарадскія аўтобусы. Праверкі праводзяць на дыспетчарскіх станцыях і стаянках. Асноўная ўвага - тэхнічнаму стану транспарту і ўмовам перавозкі пасажыраў. Толькі ў Першамайскім раёне сталіцы сёння выпісалі больш за дзясятак адміністрацыйных пратаколаў.

Рэйды будуць праводзіць да канца месяца. Як правіла, вадзіцелі атрымліваюць штрафы за пераабсталяванне транспартных сродкаў, няспраўнасць руля і тармазной сістэмы, а таксама за парушэнні перавозкі пасажыраў.