Дзяржаўтаінспекцыя Мінска правярае выкананне правіл перавозкі пасажыраў

1 октября 2019

ДАІ Мінска працягвае сачыць за правіламі перавозкі пасажыраў. Пад пільным кантролем сталічнай аўтаінспекцыі аўтамабілі таксі, маршруткі, а таксама грамадскі транспарт. Акрамя неабходных дакументаў, правяраюць і камплектацыю аўтобусаў і тралейбусаў. Абавязкова павінны прысутнічаць аварыйныя малаткі і вогнетушыцелі. Звяртаюць увагу на замацаванне элементаў салона - поручняў і сядзенняў, а таксама правяраюць стан колавых шын.

За парушэнне правіл перавозкі вадзіцеляў чакае штраф да ста двух рублёў. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года - да двухсот рублёў.