Гарачых званкоў ад грамадзян чакаюць прадстаўнікі ўлады

7 апреля 2017

Атрымаць параду, вырашыць уласныя бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні па тэлефоне прапануюць падчас прамых ліній. Пройдуць яны ў сталіцы і Мінскай вобласці ў гэтую суботу, 8 красавіка.

У Мінгарвыканкаме жыхароў горада выслухае першы намеснік мэра Фёдар Рымашэўскі. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з 9:00 да 12:00, набраўшы нумар тэлефона, які зараз бачыце на экране.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце на сувязь выйдзе намеснік губернатара Алег Плаўскі. Задаць актуальныя пытанні і абмеркаваць хвалюючыя тэмы можна да апоўдня. Нагадаем, звярнуцца па тэлефоне да кіраўніцтва сталіцы і цэнтральнага рэгіёна з прапановамі, пытаннямі і праблемамі можна кожную суботу.