Цяперашні чэрвень метэаролагі ўжо назвалі анамальна гарачым. Сёння тэмпература паднімецца да 33 градусаў. І гэта амаль пры поўнай адсутнасці ветру. Гэта звязана з паўднёвымі патокамі паветра, якія, нарэшце, дайшлі ў Беларусь. Для тэрыторыі Беларусі тэмпература вышэй за 30 не лічыцца камфортнай для здароўя, таму аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Рэкамендуецца мінімальна знаходзіцца на адкрытым сонцы.
У суботу і нядзелю спякота захаваецца, але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы. Затое наступны тыдзень пачнецца з невялікага пахаладання. Дзённая тэмпература будзе паступова паніжацца да 22 цяпла.
Гарачыя выхадныя сіноптыкі абяцаюць і беларусам
21 июня 2013














