Гарачая лінія для абітурыентаў пачала працаваць у Міністэрстве адукацыі

3 июня 2020
Да 19 жніўня можна будзе звярнуцца з пытаннямі аб арганізацыі ўступнай кампаніі. Датэлефанавацца можна з 9 раніцы  да 6 вечара. Сёлета больш  за 64 тысячы абітурыентаў зарэгістраваліся на ЦТ. Найбольш папулярныя прадметы – руская і англійская  мовы, матэматыка. Нагадаем, сёлета цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 25 чэрвеня.