Гарадскія ўлады прынялі рашэнне ўсталяваць на гарадскіх вуліцах пандусы

7 июля 2013

На гэтым тыдні гарадскія ўлады прынялі рашэнне пазбавіць велааматараў ад нязручнасцяў і ўсталяваць на гарадскіх вуліцах пандусы. Між тым, зараз прыхільнікаў веласіпедаў толькі ў сталіцы налічваецца каля 300 тысяч.


Дар'я Бігун знайшла лепшыя шляхі для велападарожжа. 5 гадоў таму Мінск складана было ўявіць веласіпедным горадам. Працягласць самай вялікай веладарожкі складала 15 км. Сёння катанне на веласіпедзе - любімае захапленне мінчан. А працягласць абсталяваных трас павялічылася ў 10 разоў.


Але праблем веласіпеднай інфраструктуры дастаткова: высокія бардзюры, недахоп велапарковак і месцаў для аматараў актыўнага адпачынку.


3 ліпеня гарадскія ўлады прынялі рашэнне усталяваць пандусы. Што аблегчыць жыццё не толькі веласіпедыстам, але і людзям з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння. Канструкцыя будзе зроблена са спецыяльнага нясліскага пакрыцця, якое дазволіць максімальна бесперашкодна пераязджаць дарожныя з'езды.


Зрэшты, для таго, каб пракаціцца па Мінску на веласіпедзе, зусім не абавязкова яго купляць. Можна ўзяць у арэнду. Але пунктаў пракату ўсё роўна не хапае. Зараз у Мінску іх налічваецца каля 14.


З месцамі для адпачынку велааматараў было праблематычней за ўсё. Пакуль у Мінску не адкрылася першае велакафэ. У ім можна самому адрамантаваць паломку і перадыхнуць пасля паездкі. Адкрыў яго актыўны велааматар Іван Мураўёў.


У прагнозе на 2015 год - павелічэнне колькасці веладарожак. А разам з імі і адкрыццё новых велакафэ. Ужо да канца гэтага года веласіпедныя дарожкі ў Мінску стануць даужыней 160 км, а дзе-нідзе на дарогах ўсталююць спецыяльныя светлафоры.