Гарадскія службы па-новаму азеляняюць сталіцу

17 Верасня 2019

Арыгінальныя кашпо і святлодыёднае афармленне кветкавых кампазіцый. У сталіцы па-новаму падыходзяць да гарадскога азелянення. Дэкаратыўныя кадкі з туямі і петуніямі ўпрыгожаць тэрыторыю ля гандлёвых цэнтраў і магазінаў, а дэкаратыўныя карэты з раслінамі будуць сустракаць жыхароў на ўездзе ў Мінск. Падобныя кампазіцыі становяцца і арыгінальнымі фотазонамі. Такую, напрыклад, усталявалі ў Фрунзенскім раёне. Усяго тут высадзяць больш за дваццаць тысяч раслін.

Акрамя цэнтральных вуліц будуць азеляняць і тэрыторыю ля Мінскай кальцавой. Блакітныя елкі і шарападобныя вербы ўпрыгожаць прыдарожную зону і стануць своеасаблівай шумаізаляцыяй ад аўтатрасы.