Гарадскія бальніцы ў Мінскай вобласці мадэрнізуюць

5 марта 2020
Цэнтральныя раённыя, а таксама гарадскія бальніцы ў Мінскай вобласці  сёлета   мадэрнізуюць. Так, сёння   абнаўляюцца клінікі ў   Стоўбцах і Валожыне. У апошняй з'явіліся новыя   стаматалагічныя кабінеты з самым   сучасным   абсталяваннем. Валожынская бальніца   прапануе і такую паслугу, як  даступная дыягностыка. Гэта значыць спецыялісты лабараторыі самі выязджаюць на  прадпрыемствы і бяруць кроў на аналізы ў офісах. Акрамя таго, Валожынская раённая бальніца набудзе і новы рэнтгенаўскі апарат.

У найбліжэйшай перспектыве ў Мінскай вобласці з'явяцца і новыя ўстановы аховы здароўя. Гэта паліклінікі ў Заслаўі, аграгарадку Азярцо, а таксама ў Бараўлянах.