Гарадская і 9 раённых камісій па рэферэндуме сфарміраваныя ў сталіцы. У іх склад увайшлі 130 чалавек. Рашэнне прынята на сумесным пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама. Удзел у ім прынялі таксама прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў сталіцы.
У Мінскай вобласці таксама пачалі працу тэрытарыяльныя камісіі па рэферэндуме. Усяго ў цэнтральным рэгіёне іх сфарміравана 24: абласная, Жодзінская гарадская і раённыя. У іх уваходзяць 289 чалавек. Нагадаем, рэферэндум па пытаннях унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага.
Гарадская і 9 раённых камісій па рэферэндуме створаныя ў Мінску
26 января 2022













