Городок рыхтуецца прыняць Дзень беларускай пісьменнасці

28 июня 2023

Гарадок у першыя выхадныя верасня прыме Дзень беларускай пісьменнасці. Чым здзівіць райцэнтр Віцебскай вобласці, агучылі на пасяджэнні Нацыянальнага аргкамітэта. На цырымоніі адкрыцця трыццатага юбілейнага свята пакажуць мюзікл "Тарас на Парнасе". Аўтар знакамітай паэмы Канстанцін Вераніцын родам з гэтай мясцовасці. Таксама на галоўнай сцэне адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Для гасцей арганізуюць мноства лакацый. Асноўныя падзеі разгорнуцца на галоўнай плошчы райцэнтра.

Мяняецца да свята і сам Гарадок. Працягваецца рэканструкцыя дамоў, дарог і сацыяльнай інфраструктуры.