Вучні 91-й сталічнай школы ўрачыстым канцэртам вітаюць сваіх гасцей - прадстаўнікоў Камуністычнай партыі, адукацыі і спорту. Яны ж і апекуны школы, таму сустракаюцца не толькі ў святы. На гэты раз завіталі ў межах акцыі Нашы дзеці і не з пустымі рукамі. Прэзентавалі развіваючыя гульні, спартыўны інвентар і салодкія падарункі. На дабрачыннасць адгукнуліся і шчырыя сэрцы дзяцей. Акрамя творчых нумароў, падрыхтавалі і выставу асабістых ручных прац.
Дарэчы, культурную праграму сумясцілі з экскурсіяй па школе. Напярэдадні зімовых канікул настаўнікі расказалі аб сваёй выхаваўчай рабоце і падзяліліся дасягненнямі таленавітых дзяцей.














