Гарналыжны цэнтр "Сілічы" адкрыў зімовы сезон

29 ноября 2019
Пераносімся ў Сілічы. Гарналыжны цэнтр сёння афіцыйна даў старт зімовым відам актыўнасцяў. У гэтыя хвіліны на заснежаныя трасы ўжо выйшлі больш за  200 наведвальнікаў, і гэта толькі пачатак. Адсутнасць снежнага покрыву на вуліцах - яшчэ не прычына, каб пераносіць сезон на больш  позні тэрмін. 

14 снежных гармат сочаць за белым пластом на трасах, які, дарэчы, дасягае паўметра. На пакарэнне  зімовых схілаў адправіўся і наш карэспандэнт Мікіта Дзяменцьеў.

Перш  чым выйсці на снежную трасу,  важна правільна падабраць экіпіроўку. У гэтым і дапамагае  спартсменам-пачаткоўцам і аматарам  старшы інструктар Сяргей Садкоў. За змену, прызнаецца, навучае навыкам сноўбордынгу не менш  за 30 чалавек.

Каб адпачывалася не толькі з карысцю, але і бяспечна, на трасах пастаянна дзяжураць выратавальныя брыгады. 

Для Іны, Алега і іх 12-гадовага сына Івана лыжы сталі даўно сямейным відам, як спорту так, і адпачынку. Сям'я не раз ездзіла на еўрапейскія зімовыя курорты і ўжо навучылася разбірацца ў якасці снежнага пакрыцця на трасах.

Да сезона 19-20 падрыхтавалі не толькі трасы, дарэчы, іх тут 9, але і вольны час. Пасля актыўнасцяў на снезе, прадоўжыць адпачынак можна ва ўтульных нумарах, саўнах і падхарчавацца  ў мясцовым рэстаране. Штодня па порцыю халоднага спартыўнага адрэналіну ў Сілічы прыязджаюць больш за дзве тысячы гасцей. Статыстыка новага сезона абяцае вырасці,  дзякуючы новым абнаўленням. 

Цэны за актыўны адпачынак у Сілічах асабліва не адрозніваюцца ад леташніх. А ў найбліжэйшую нядзелю ў цэнтры адкрыюць яшчэ і лядовы каток.

Наогул, сёння трохі гістарычны дзень для гарналыжнага комплексу "Сілічы", паколькі ўпершыню цэнтр адкрываецца  яшчэ да пачатку каляндарнай зімы. Ужо працуюць асноўныя трасы. Самая працяглая з якіх - 850 метраў. Ну і адкрыць той самы зімовы сезон сёння ў цэнтры "Сілічы" можна да дзвюх  гадзін ночы.