Гарналыжны цэнтр "Сілічы" рыхтуецца да навагодніх святаў

24 декабря 2018

Ну, а гэтыя снежныя выгіны, якія зацікавяць нават самых заўзятых аматараў зімовых забавак, - справа рук чалавека, дакладней, цэлай каманды спецыялістаў. Гарналыжны цэнтр "Сілічы" рыхтуецца да навагодніх святаў. У найбліжэйшыя дні снежныя ўзгоркі запоўняць тэматычныя забаўляльныя прасторы, адкрыецца тут і экстрэмальны схіл павышанай складанасці. На лыжы стала і здымачная група Агенцтва тэленавін. Што з гэтага атрымалася? Глядзіце ў сюжэце.

Гэтыя схілы пазнае кожны профі, але не аматар. Наколькі складана выстаяць на лыжах першы раз - эксперымент ад здымачнай каманды АТН у поўным складзе.

Устаяць перад горнымі лыжамі амаль гэтак жа немагчыма, як і выстаяць на іх першы раз. Каб гара не сышла з-пад ног, трэба ведаць усяго адзін рух.

Упэўнена стаць на лыжы і амаль не падаць аказалася магчымым усяго за пару гадзін практыкі. Аднак не ўсім з нашай каманды снежныя амерыканскія горкі скарыліся так хутка.

Лыжным прафесіяналам аказаўся толькі аператар: на некалькі гадзін ператварыўся ў самую прасунутую экшн-камеру.

Пачаткоўцаў на снежных схілах заўсёды нямала - стартаваць можна і з трэніровачнага ўзгорка. Менавіта тут першыя ўражанні ад зімовай Беларусі атрымліваюць і кітайскія турысты.

Без незапланаваных прызямленняў не абыходзіцца, але гэта толькі дадае жадання і настрою.

Многія гэты этап прапускаюць і паднімаюць узровень складанасці да стаметровай вяршыні. Амаль кіламетр снежнай трасы, а значыць, і ўражанняў нашмат больш.

Галоўнае, прызвычаіцца да мясцовых правіл руху.

На зімовыя святы ўзлезці на беларускія Альпы імкнуцца і многія замежнікі - з Украіны, Літвы, Польшчы, Расіі. Нават калі прыехалі на працу.

А вось для жыхара Жлобіна Яўгена "Сілічы" сталі вялікім палігонам для сямейнага адпачынку. З ветрыкам на горных схілах з сям'ёй бавяць кожныя выхадныя.

Заўтра ў Сілічах адкрыецца і траса павышанай складанасці. Увесь тыдзень каманда спецыялістаў стварала прасунутыя экстрэмальныя выгіны.

А вось абнавіць дзіцячыя ўспаміны пра зіму запрашаюць на горках для цюбінгу.

Або проста зладзіць фотазону ў снезе.

Поўнае абнаўленне зведала і гасцініца гарналыжнага цэнтра: зараз набірацца сіл перад чарговымі ўздымамі стала больш камфортна.

А падчас навагодніх святаў тут пачне дзейнічаць святочны безлімітны: у дні Каляд і Новага года снежныя ўзгоркі запоўняць тэматычныя забаўляльныя прасторы - фотазоны, дзіцячыя заезды і начная вечарынка.