Гарналыжны комплекс "Сілічы" адкрыў сезон

29 ноября 2019
Поўнае акунанне ў зімовыя забавы. Гарналыжны комплекс "Сілічы" адкрыў сезон. Да наплыву спартсменаў-аматараў і турыстаў курорт падрыхтаваў 4 трасы рознай складанасці, у тым ліку і адзін схіл для навучання. Спускі гарналыжнага цэнтра, дарэчы, самыя працяглыя ў краіне, накрыты снежным покрывам вышынёю да паўметра. Падтрымліваць стан трас дапамагаюць 14 снежных гармат. Упершыню за 14 гадоў Сілічы адкрываюць сезон не ў першы дзень зімы.

Для гасцей гарналыжнага комплекса арганізатары падрыхтавалі фуд-корт і святочную праграму. У дзень адкрыцця катання трасы будуць працаваць да 2 гадзін ночы.