Штогод яна выпускае амаль тысячу маладых спецыялістаў. Пройдучы шлях ад земляробчай школы, акадэмія змагла перарасці ў найбуйнейшую аграрную ВНУ Еўропы. І падрыхтаваць за гэты час звыш 150 000 спецыялістаў, прычым ад Прыбалтыкі да Кітая. І стаць галоўным пастаўшчыком кадраў для сельскай гаспадаркі Беларусі.
Віталь Веліканаў, рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі: "Студэнты, якія сканчаюць, або выпускнікі, бюджэтную форму навучання, 100 % размяркоўваюцца. Гэтыя ўсе маладыя людзі сыходзяць на вытворчасць. Тыя, якія вучыліся за асабістыя сродкі, не размяркоўваюцца. Але мы, вядома, таксама ім дапамагаем. Для таго каб яны атрымалі сваё першае месца працы".
А вось ці застаюцца маладыя кадры на сяле і чаму дагэтуль у некаторых сельгаспрадпрыемствах дэфіцыт спецыялістаў? Усе адказы ў нашым праекце "На кантролі Прэзідэнта. Кадры для АПК" заўтра пасля "Панарамы".
Горыцкая сельгасакадэмія - сапраўдная кузня кадраў для АПК
17 сентября 2019













