Гомельскі медуніверсітэт распрацаваў COVID-калькулятар

21 июня 2021

Разлічыць прагназуемы аб'ём паражэння лёгкіх, прычым за лічаныя секунды і ў адзін клік. Спецыялісты Гомельскага медуніверсітэта распрацавалі ўнікальны калькулятар. Кафедра фтызіяпульманалогіі вывучэннем каранавіруса занялася яшчэ  паўтара года таму. Сур'ёзна працаваць над стварэннем прыбора падчас другой хвалі пачаў увесь калектыў кафедры, пульманолагі-практыкі, навукоўцы і праграмісты. Распрацоўку зацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя. У туберкулёзнай бальніцы Гомельскага рэгіёна, дзе зараз аказваюць дапамогу COVID-пацыентам, калькулятар ужо выкарыстоўваюць на практыцы. Метад дыягностыкі прапанаваны і іншым медустановам.

Скарыстацца калькулятарам можна і ў рэжыме анлайн на сайце гомельскага ўніверсітэта. Распрацоўшчыкі ўжо займаюцца ўдасканаленнем і разглядаюць магчымасць стварэння мабільнага дадатку, які будзе працаваць нават без інтэрнэту. У планах - стварыць англамоўную версію калькулятара.