Для павышэння эфектыўнасці будаўнічай галіны задзейнічаны ўсе арганізацыі ў гэтай сферы. Адна з найбуйнейшых - Гомельскі домабудаўнічы камбінат. Зараз ён загружаны на 90 % сваёй магутнасці і на тры чвэрці закрыва праграму жыллёвага будаўніцтва. З канвеера сходзіць звыш 20 тысяч найменняў прадукцыі. Пры гэтым працягвае нарошчваць экспарт тавараў і паслуг.
У 2019 годзе прадпрыемства ўвяло ў эксплуатацыю амаль 95 з паловай тысяч квадратных метраў жылля. Найбольшая колькасць у Гомелі, а таксама ў Жлобіне, Рэчыцы і Мінску.
Гомельскі домабудаўнічы камбінат нарошчвае экспарт тавараў
14 августа 2020













