Гомельскі ансамбль "Жартаўніцы" выступіў у Мінску з сольным канцэртам

19 ноября 2017

Удзельнікі шоу "Я магу" з гастролямі ў Мінску. Гомельскі ансамбль "Жартаўніцы" выступіў у сталіцы з сольным канцэртам. Сярэдні ўзрост удзельнікаў каля 70. Акцэнт - на беларускі фальклор. Канцэртныя касцюмы яны шыюць сваімі рукамі. Дарэчы, з ансамблем у Мінск прыехаў і тэатр музычных пародый – адзіны ў краіне з больш чым актуальнай праграмай. На сцэне ўвасаблялі вобразы пераможцаў розных гадоў "Еўрабачання".

За плечамі ў зорнага калектыву выступленні ў такіх шоу, як "Фактар смеху" і "Крутыя хлопцы". Зараз "Жартаўніцы" рыхтуюцца да справаздачнага канцэрта і здымак на Гомельскім ТБ