Мінулай ноччу адразу ў двух раёнах - Гомельскім і Рэчыцкім - з розніцай у паўтары гадзіны прыйшлося здымаць... заручальныя пярсцёнкі ў маладых жанчын. У іх так ацяклі пальцы, што самастойна зняць залатыя ўпрыгажэнні яны не змаглі. Аперацыі па выратаванні прайшлі паспяхова.