Пра выгадны праект дзяцей наш гомельскі ўласны карэспандэнт - Вольга Халадовіч.
Тут нават у першаклашак разам са звычайнымі школьнымі дзённікамі ёсць і дзённікі ашчаднасці, у якіх яны запісваюць колькі за месяц траціцца грошай на аплату камунальных паслуг. Вучні сярэдніх і старэйшых класаў самі ствараюць макеты лічыльнікаў вады і святла. І ўжо на практыцы ведаюць, дзе і як можна зэканоміць.
Яны не толькі вучацца эканоміць, але і вучаць. Калі спачатку бацькі паставіліся да праекта ашчаднасці даволі спакойна, то ўжо праз некалькі месяцаў з пачатку яго рэалізацыі ўпэўніліся - іх дзеці ведаюць спосабы захавання сямейнага бюджэту.
Раз на тыдзень усе ўрокі ў школе прысвечаны тэме эканоміі рэсурсаў. Напрыклад, на фізіцы хлопцы вывучаюць не толькі законы Ньютана, але і вылічаюць, колькі энергіі за гадзіну спажываюць звычайныя і энергазахавальныя лямпачкі. Або колькі ў сярэднім за месяц прыходзіцца плаціць за халадзільнік, які пастаянна працуе. Пасля чаго пераходзяць да глабальных высноў.
Пытаннямі ашчаднасці ў школе займаюцца комплексна, па ўсіх кірунках. Урокі і праекты, агітбрыгада і калажы - зараз пераймаць ашчадны вопыт сюды прыязджаюць з іншых школ і арганізацый.
Свой праект у школе назвалі 270 дзён ашчаднасці - па колькасці дзён у навучальным годзе. Але зараз яму больш падыходзіць назва 365 дзён ашчаднасці. Таму што ўменне эканоміць увайшло ў школьнікаў у штодзённую звычку.














