Гомельскія медыкі гатовы перавезці пацярпелых у аварыі ва Украіне ў Беларусь. Па ДТЗ з мікрааўтобусам адкрыта гарачая лінія

20 июля 2018

Гомельскія медыкі гатовыя аказаць дапамогу ў транспарціроўцы ў Беларусь пацярпелых у ДТЗ з мікрааўтобусам ва Украіне. У гэтыя хвіліны, як паведамляе нам украінскі бок, у Крываазёрскай бальніцы сабраўся кансіліум спецыялістаў з вобласці. Вядома, што ў рэанімацыі - трое пацярпелых беларусаў, адзін у вельмі цяжкім стане. Яшчэ 9 - у аддзяленні хірургіі.

Сваякі ахвяр за ўсёй інфармацыяй могуць звярнуцца на "гарачую лінію" ўкраінскай паліцыі. Тэлефон +38 (0512) 53-11-13.

Пасольства Беларусі ва Украіне пастаянна кантактуе з мясцовымі ўладамі.

Нагадаем, каля 5-ці гадзін раніцы на трасе Кіеў - Адэса, каля пасёлка Крывое Возера, мікрааўтобус, які ехаў у Гомель, урэзаўся ў грузавік, што стаяў з правага боку праезнай часткі з-за няспраўнасці. Загінулі 5 жыхароў Гомельскай вобласці, сярод іх уладальнік фірмы, якая ажыццяўляла пасажырскія перавозкі. Зараз высвятляецца, ці мела права транспартная кампанія выконваць іх, і тым больш, за межамі краіны. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.