Гомельская школьніца стварыла 3 турыстычныя маршруты і выдала фотадаведнік на трох мовах

28 марта 2020
Калі ўсе дарогі вядуць на малую радзіму. Гомельская школьніца правяла 3 гады ў даследаваннях роднага краю, па іх стварыла 3 турыстычныя маршруты і выдала фотадаведнік на трох мовах. На старонкі зборніка леглі здымкі як усім вядомых, так і пакуль маладаследаваных помнікаў архітэктуры Беларусі. Некаторыя занесеныя ў Сусветны спіс спадчыны ЮНЕСКА і сталі сапраўдным турыстычным адкрыццём. Дарэчы, праект школьніцы ўжо ўзялі ў працу турфірмы рэгіёна. Вялікі праект аб малой радзіме - у рэпартажы Ганны Кавалёвай (відэа).