Гомельская вобласць у студзені адзначае 80 гадоў з дня стварэння

21 января 2018

Напярэдадні ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным юбілею рэгіёна, прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі. Андрэй Кабякоў перадаў старшыні Гомельскага аблвыканкама падзяку Прэзідэнта, аб’яўленую працаўнікам вобласці. А таксама ўручыў ганаровыя граматы Савета Міністраў і падзякі прэм'ер-міністра выбітным людзям рэгіёна.

Па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы год у Гомельскай вобласці адны з лепшых паказчыкаў. Прадпрыемствы рэгіёна пастаўляюць прадукцыю больш як у 70 краін. За няпоўны 2017 экспарт павялічыўся амаль на чвэрць. Паспяхова рэалізуецца шэраг інвестыцыйных праектаў.