Гомель ізноў прызнаны самым прыгожым і добраўпарадкаваным горадам краіны

31 декабря 2017

Вымпел пераможца і ганаровую грамату рэспубліканскага агляду-конкурсу мэру горада афіцыйна ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Вынікі рэспубліканскага конкурсу падводзіліся па 22-х паказчыках. Высокую ўзнагароду Гомель атрымлівае ўжо другі год запар. Лепшымі ў сваіх намінацыях таксама сталі яшчэ чатыры населеныя пункты рэгіёна - Рагачоў, Жыткавічы, Нароўля і Тураў.

Пераможцу вылучаецца і грашовая прэмія, 70% якой будзе накіравана на далейшае развіццё Гомеля, а 30 на прэміраванне працаўнікоў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія займаюцца добраўпарадкаваннем.