Гомель сёння адзначае 73-ю гадавіну вызвалення

26 ноября 2016

Падзеі ваеннага часу, мітынг і хвіліна маўчання. Гомель сёння адзначае 73-ю гадавіну вызвалення. У 1943-м ён стаў першым абласным цэнтрам Беларусі, які вызвалілі савецкія войскі. Падчас Гомельска-Рэчыцкай аперацыі яны змаглі прарваць абарону праціўніка і стварылі пагрозу паўднёваму флангу групы армій "Цэнтр". Скаваны войскамі Беларускага фронту, вораг не змог перакінуць на кіеўскі кірунак ні адной дывізіі. Сёння рэканструкцыю бою за вызваленне Гомеля на адным з гомельскіх азёр паказалі больш за 100 прадстаўнікоў гістарычных клубаў Беларусі.

Кветкі героям-вызваліцелям сёння прынеслі сотні гамяльчан - кіраўніцтва горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь і ветэраны. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання і трохразовым залпам салюту са стралковай зброі.