Гомель. Святкаванне пачнецца з шэсця па галоўнай вуліцы горада

3 июля 2016

Мы перамяшчаемся ў Гомель. Тут сёння святкаванне Дня Рэспублікі пачнецца з шэсця па галоўнай вуліцы горада.

Святочная калона пройдзе да мемарыяла Вечны агонь, дзе адбудзецца ўскладанне вянкоў і кветак. У праграме таксама - ваенна-гістарычныя выставы, інсталяцыі, тэатралізаваныя выступленні, акрабатычныя шоу. На працягу дня ва ўсіх раёнах горада будуць таксама працаваць канцэртныя пляцоўкі.