Гомель і Гродна далучыліся да святкавання Дня Незалежнасці

3 июля 2018

Святочны марафон у Гомелі адкрыла ўрачыстае шэсце па галоўнай магістралі горада, вуліцы Савецкай. У калоне, упрыгожанай паветранымі шарамі і флагамі, - працоўныя калектывы, спартсмены, творчая моладзь і кіраўніцтва рэгіёна. Ганаровае месца - ветэранам. Адметнасцю гэтага года стала тое, што шэсце ператварылі ў перасоўную прэзентацыю прамысловага, культурнага і спартыўнага патэнцыялу рэгіёна. Удзельнікі парада ажывілі вядомыя аб'екты прамысловых прадпрыемстваў, інсцэніравалі рабочы працэс, адлюстроўваючы працоўныя будні і святы сваіх калектываў. Для тых, хто ішоў у калоне, гамяльчане ўтварылі жывы калідор. Усяго ўдзельнікамі парада сталі 20 тысяч чалавек.

У Гродне Дзень Незалежнасці адзначылі ўсеагульнымі народнымі гуляннямі. На галоўнай плошчы і ў гарадскім парку ўвесь дзень не змаўкала музыка. А цэнтральная пешаходная вуліца Савецкая ператварылася ў музычны Брадвей. Літаральна за дзесяць метраў адзін ад аднаго можна было паслухаць кавер-групы, бардаўскія песні і нават класічны спеў. Вулічныя музыканты спаборнічалі паміж сабою ў віртуозным валоданні інструментамі. За настрой жа маленькіх гараджан сёння адказвалі шматлікія аніматары і мімы. Святочныя гулянні былі арганізаваныя і ў кожным мікрараёне абласнога цэнтра.