Блакітныя елкі высаджваюць у Фрунзенскім раёне Мінска

2 октября 2019

У Фрунзенскім раёне сталіцы сёння пачалі  высаджваць  блакітныя елкі - яны добра прыжываюцца ў гарадскіх умовах. Азеляняюць найперш тэрыторыі побач з жылымі дамамі. Хвойныя расліны і кусты высадзяць таксама ў парку імя Уга Чавеса. 

У мікрараёне Каменная Горка (самым густанаселеным у сталіцы) у  найбліжэйшы час плануюць высадзіць сто тысяч раслін.