Блакітнае паліва прыйшло ў вёску Юркоўшчына Лепельскага раёна

30 сентября 2020
Працягласць газаправоду - больш за 2 з паловай кіламетры. Сімвалічны факел запалілі ў прысутнасці мясцовых жыхароў. Гэта пяты сельскі населены пункт Віцебскай вобласці, які газіфікавалі сёлета. У Юркоўшчыне і суседніх населеных пунктах  перспектыва газіфікацыі складае больш за 120 дамоў. Таксама прыродны газ стаў даступны і мясцоваму сельгаспрадпрыемству.

Працягласць газавых сетак у Лепельскім раёне - 270 кіламетраў. Газіфікавана 18 населеных пунктаў, 5 з якіх аграгарадкі.