Галоўчанка: У ЕАЭС трэба пераходзіць ад зняцця бар'ераў да сумеснага стварэння тэхналогій і прадуктаў

25 февраля 2022

У  ЕАЭС трэба пераходзіць ад зняцця бар'ераў да сумеснага стварэння тэхналогій і прадуктаў. Такую пазіцыю беларускі бок агучыў на міжурадавым савеце ў Нур-Султане. Сёння пасяджэнне праходзіць у шырокім складзе,  у партнёраў ёсць разуменне, што націск яшчэ будзе нарастаць. І тут эфектыўным інструментам процідзеяння санкцыям з'яўляецца забеспячэнне ўласнай эканамічнай незалежнасці  ў тэхналогіях і  таварах. Зараз неабходна рэалізоўваць новыя саюзныя праекты і зніжаць залежнасць ад імпарту з-за мяжы. 

Нягледзячы на няпросты мінулы год, унутраны гандаль у ЕАЭС вырас больш як на траціну, а знешні - на 60 %. Аб'ём узаемнага гандлю дасягнуў 72 мільярдаў долараў.