Галасуюць сёння расіяне і ў Беларусі

18 марта 2018

Расія сёння выбірае прэзідэнта. З-за розных гадзінных паясоў галасаванне ў некаторых рэгіёнах Далёкага Усходу ўжо набліжаецца да завяршэння. Там яўка выбаршчыкаў застаецца высокай, перадаюць у ЦВК. Участкі працуюць па ўсёй краіне. У адной толькі Маскве іх больш за 3 з паловай тысячы, а таксама ў 86 краінах. Аддаць свой голас можна таксама праз мабільны дадатак.

Галасуюць сёння расіяне і ў Беларусі. Вось ужо 4 гадзіны ў нашай краіне адкрыта 13 выбарчых участкаў. Яны будуць працаваць да 8 вечара. У Віцебску і Полацку расійскія грамадзяне сталі прыходзіць да месца галасавання яшчэ да адкрыцця ўчасткаў. У некаторых гарадах з 8 да 9 раніцы прагаласавалі дзясяткі расіян.