Галасы з народа едуць на "Еўрабачанне-2021"
9 марта 2021
Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні" сёлета! "Галасы ЗМеста" - група з'явілася дзесяць гадоў таму дзякуючы альянсу музычнага калектыву горада Баранавічы і мясцовай каманды КВЗ. Пачыналі з кавераў, пазней сталі складаць аўтарскія творы - ад лірычных да гумарыстычных. Пазней музыканты стварылі новы праект пад назвай "Галасы ЗМеста" і адкрылі свой канал на адной з платформаў у інтэрнэце, дзе сталі выкладваць ролікі. За кароткі час творчасць стала набіраць лайкі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Назву можна растлумачыць, як меркаванні людзей з глыбінкі або "галасы з сэнсам", таму што ў назве выкарыстоўваецца гульня слоў: змест і месца.













