Кожны дзень фларыст Аксана Гаеўская вучыцца стварэнню кветкавых кампазіцый. Бо спазнаць да канца фларыстычную навуку не можа ніхто.
Галоўнай кветкай майстар-класа стала хрызантэма. Яе рэдка выстаўляюць у вітрынах кветкавых магазінаў. Селекцыянер з Нідэрландаў Джон Элстгейшт імкнецца змяніць статус гэтай кветкі. Ён займаецца прафесійным вырошчваннем хрызантэм і прапаноўвае на рынку больш за дзве сотні відаў.
Праводзіць майстар-клас фларыст з сусветным імем. Руд Хазэлар працуе ў рознай стылістыцы - ад камерцыйных кветкавых кампазіцый да мастацкіх твораў высокай фларыстыкі. У яго партфоліа - букет для каралевы Саудаўскай Аравіі.
Руд Хазэлар, фларыст міжнароднага класа (Нідэрланды): Хрызантэмы - не вельмі дарагія кветкі. Але з іх можна стварыць вельмі эфектны букет. У вас ёсць усяго пяць хрызантэм - і прыгожая кампазіцыя гатова. Гэта кветка з вялікай аддачай. Яна не патрабуе асаблівых намаганняў з боку фларыста.
У праграме майстар-класа - пышны букет з хрызантэм і афармленне кветкавых аазісаў.
Для стварэння вось такой кветкавай кампазіцыі фларысту неабходна каля дзесяці хвілін. Галоўная кветка тут - белая хрызантэма. А вось яркімі акцэнтамі могуць стаць маленькія ружы, гларыёза і герберы. Фантазію фларыста складана чымсьці стрымаць.
Мікалай Даніловіч стаяў ля вытокаў беларускай фларыстыкі. У тыя часы не было магчымасцяў, якія ёсць у сучасных кветкавых дызайнераў. Ды і мода на кветкі заўсёды мяняецца.
Мікалай Даніловіч, майстар-фларыст міжнароднага класа: Нездарма асноўнымі аддзяленнямі нашага факультэта былі руская і беларуская філалогія. Тут вучыліся і працавалі вядомыя нашы літаратары - класікі літаратуры. Яшчэ ў дваццаць трэцім годзе на працу ў БДУ прыйшоў Якуб Колас.
Майстэрства беларускіх фларыстаў пакуль не на сусветным узроўні. Але ж таленавітыя кветкавыя дызайнеры ў сталіцы ёсць. У доказ таму - шыкоўныя букеты, створаныя на майстар-класе.
Галандскія фларысты правялі майстар-клас у Мінску
13 ноября 2014
Галандскія фларысты правялі ў Мінску майстар-клас, прысвечаны восеньскай кветцы хрызантэме. Нідэрланды славяцца сваімі кветкаводамі і фларыстамі. А беларускім кветкавым дызайнерам яшчэ ёсць чаму павучыцца. Дарэчы, у дэкаратыўных хрызантэм - тысячагадовая гісторыя. На духмяны майстар-клас завітала і Надзея Сербіненка.














