Гадавіну трагедыі на ЧАЭС ў Магілёве адзначылі мітынгам-рэквіемам

26 апреля 2017

Гадавіну трагедыі адзначылі сёння і ў Магілёве мітынгам-рэквіемам ля помніка ахвярам самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы XX стагоддзя. Паводле афіцыйных звестак, амаль траціна тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў выніку аварыі на ЧАЭС аказалася забруджанай радыенуклідамі. Сярод пацярпелых і сёння застаюцца, у прыватнасці, Слаўгарадскі, Краснапольскі, Касцюковіцкі - увогуле 14 раёнаў. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі тых, хто першым у складзе Узброеных Сіл, МНС, міліцыі, урачоў выступіў ліквідатарам наступстваў аварыі.

Паводле дзяржпраграмы па падтрымцы раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, толькі сёлета на іх адраджэнне будзе накіравана звыш 22 мільёнаў рублёў. Яны будуць укладзены ў сферы аховы здароўя, добраўпарадкавання, будаўніцтва жылля і стварэнне новых вытворчасцяў.