Год працы ў Беларусі сістэмы BelToll

1 августа 2014

BelToll - сістэма электроннай аплаты за праезд па аўтадарогах. Зараз колькасць зарэгістраваных у сістэме карыстальнікаў дасягае 180 тысяч. А па колькасці транспартных сродкаў лідзіруюць Беларусь, Расія і Польшча. І BelToll прадаўжае пашыраць сваю сетку. З сённяшняга дня сетка платных дарог павялічылася. У сістэму электроннага збору платы за праезд BelToll дадаткова ўведзеныя яшчэ 256 кіламетраў аўтатрас Беларусі.


Аплата зараз будзе спаганяцца на ўчастках дарог Мінск-Гомель (ад 65-га да 130-га кіламетра), Шчучын-Гродна (214 - 287 кіламетр), Мінск-Ашмяны-мяжа з Літвой (57 - 148 кіламетр) і Мінск-Дзяржынск (ад 8-га кіламетра да 35-га). У выніку агульная працягласць сеткі BelToll складзе тысячу 189 кіламетраў. Ад платы за праезд вызвалены вадзіцелі машын агульнай масай не больш як 3,5 тоны з краін Мытнага саюза.