Год бязвізу паміж Беларуссю і Кітаем

10 августа 2019

Роўна год таму ў Беларусь прыбыў першы кітайскі турыст без візы. Грамадзяне КНР атрымалі магчымасць у такім рэжыме падарожнічаць па нашай краіне 30 дзён. Як вынік - гасцей стала больш у паўтара раза. Праўда, складанымі застаюцца авіязносіны - усяго адзін рэйс, ды і той не з танных.

Чаму адна з буйных кітайскіх карпарацый адправілася ў тур па Беларусі, як сустракае наша зямля, распавядзе Ян Пашкевіч. Фермер Вэй Сюджэнь даўно пусціў карані ў беларускую зямлю - невялікія парасткі кітайскіх агуркоў, памідораў, фасолі і перцу разрасліся ў маштабную ферму. Зямля аказалася настолькі ўрадлівай, што вось-вось побач з цяпліцамі вырасце і аграсядзіба. Сімулятар вясковага жыцця Сюджэнь хоча прапанаваць выпрабаваць турыстам з Кітая, пакуль праводзіць бэта-тэсціраванне на сваіх сябрах. Адкрыць этнагатэль плануе да старту турыстычнага сезона. А вось такая кампактная копія беларускай фермы размясцілася ў двары сталічнага хостала. Яго адкрыла Ян Чэн. Са стартам бязвізу ў Кітаі пачалася эпоха вялікага геаграфічнага адкрыцця Беларусі, бізнес-лэдзі з Ганконга стала адным з першаадкрывальнікаў.

Гіперскачок ажыццявіў і рэйтынг папулярнасці Беларусі як месца для рухомага адпачынку. Адна з кітайскіх карпарацый правяла ў нас у краіне грандыёзны па маштабах майскі пікнік. А вось што падразае крылы і не дазваляе турыстычнаму патэнцыялу набраць поўную вышыню - складанасць маршруту. Пакуль Пекін і Мінск злучае толькі адзін авіярэйс.

Акрамя таго, на думку пасла, да беларускай каларытнасці варта дадаць і кітайскай каларыйнасці.

Заявіць пра сябе ў поўны голас паспеў і традыцыйны для Кітая рэстаран-караоке, які толькі адкрыўся ў сталіцы. Першыя дні працы паказалі - згаладаліся па азіяцкай кухні не толькі кітайскія жыхары Мінска, але і мясцовыя. Дзеля інтэрв'ю мы прыйшлі да адкрыцця рэстарана, у іншы час за вольныя месцы прыйдзецца пазмагацца. Беларусь знаходзіць усё новыя прывабныя рысы для турыстаў з Паднябеснай, многім з якіх яшчэ толькі трэба будзе адкрыць для сябе нашу краіну.