Глыбокая восень не за гарамі

11 октября 2013

У найбліжэйшыя выхадныя жыхары сталічнага рэгіёну яшчэ атрымаюць асалоду ад кастрычніцкага надвор'я. Але ўжо з сярэдзіны наступнага тыдня кліматычныя ўмовы зменяць свой характар.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра: Тэмпература паветра ў суботу ў нас чакаецца плюс 4-9, днём плюс 10-15. У нядзелю тэмпература паветра прагназуецца плюс 3-8, днём плюс 11-15 градусаў. Згодна з папярэднім прагнозам, да сярэдзіны наступнага тыдня да нас падыдзе халодны атмасферны фронт, за якім пачне паступаць больш халодная паветраная маса паўночных шырот, вецер памяняецца на паўночны. І мы акунёмся ў такую глыбокую восень. Зарадзяць дажджы, панізіцца тэмпература паветра.


Акрамя гэтага, сіноптыкі прагназуюць раніцай туман і звяртаюць увагу аўтааматараў на захаванне хуткаснага рэжыму.