Кіраўнікі Саветаў бяспекі краін АДКБ сустрэліся ў Ерэване

16 июня 2022

Ацэнка новых выклікаў і пагроз, а таксама меры супрацьстаяння ім у цяперашніх рэаліях. Аб гэтым сёння гаварылі кіраўнікі Саветаў бяспекі краін АДКБ на сустрэчы ў Ерэване. У размове ўдзельнічалі дэлегацыі з Беларусі, Арменіі і Казахстана. Вялікую ўвагу надалі  пытанням, якія датычацца бяспекі краін - удзельніц АДКБ.   

Бакі сышліся ў меркаванні, што трэба актыўна ўвасабляць у жыццё патэнцыял беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Заўтра адбудзецца пасяджэнне Камітэта сакратароў Саветаў бяспекі ў вузкім і пашыраным складах, на якім таксама закрануты пытанні бяспекі краін - удзельніц АДКБ.